10.08.2007 / 10:40

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным 22 жніўня? 1

Ананімная крыніца ў дыпляматычных колах Расеі паведаміла, што перамовы з удзелам двух прэзыдэнтаў у Сочы заплянаваныя працоўным графікам прэзыдэнта Расеі.

На 22 жніўня заплянаваная сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі й Расеі. Чакаецца, што перамовы з удзелам двух прэзыдэнтаў пройдуць у Сочы. Пра сустрэчу лідэраў дзьвюх краін паведаміла крыніца ў дыпляматычных колах Расеі. Ананімная крыніца адзначыла, што сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваная працоўным графікам прэзыдэнта Расеі.

«Найхутчэй, падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра газ, нафту й крэдыт, які Беларусь хоча атрымаць ад расейскага ўраду», — выказала меркаваньне ў інтэрвію ПРАЙМ‑ТАСС крыніца ў дыпляматычных колах Расеі.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Беларусі наведваў рэдакцыю газэты «Советская Белоруссия» і падчас гутаркі з журналістамі заявіў, што незадаволены апошнім візытам прэм’ер‑міністра Беларусі ў Расею.

«Апошні візыт прэм’ер‑міністра Беларусі ў Расею — гэта было прыніжэньне! Вось цяпер я чытаю стэнаграму… Я сказаў, каб туды больш ня езьдзілі… Мне таксама намякалі, што трэба паехаць у Крэмль і ўстаць на калена. Я не паеду і на калена ня стану», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка раней паведаміў, што ў часе апошняга візыту Сяргея Сідорскага ў Маскву было заяўлена, што Расея адкладае вылучэньне крэдыту Беларусі да канстрычніка‑сьнежня.

«Так нам адказаў расейскі бок на апошняй сустрэчы кіраўнікоў урадаў дзьвюх краін у Маскве», — адцеміў Уладзімер Сямашка.

Telegraf.by

0
Таліб / Адказаць
10.08.2007 / 11:48
Не кажы гоп"! Інфармацыя пакуль што не пацьвярджаецца: http://naviny.by/rubrics/politic/2007/08/10/ic_news_112_275251/
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру