Варшава знаходзіцца на радовішчах сланцавага газу. Энергетычныя канцэрны змагаюцца за права здабываць паліва ўсё бліжэй да межаў польскай сталіцы, піша «Gazeta Wyborcza».

Кампанія Orlen плануе тэставыя свідраванні каля Валаміна ў некалькіх кіламетрах ад Варшавы. Канцэсія амерыканскай фірмы FX Energy сягае ажно сталічнага раёну Жалібаж.

Паводле геолагаў, сталіца Польшчы знаходзіцца ў межах так званай зоны «Плоцк — Варшава», якая адносіцца да перспектыўных рэгіёнаў, дзе здабыча газу можа быць прыбытковай.

Паводле Дзяржаўнага геалагічнага інстытута, радовішчы сланцавага газу ў Польшчы цягнуцца ад ўзбярэжжа Балтыйскага мора ў ваколіцах Гданьска праз Варшаву ажно да Любліна. У іх можа знаходіцца ад 360 да 760 млрд. кубаметраў газу. Пры цяперашнім спажыванні Польшчы спатрэбілася б 65 год, каб выкарыстаць такую колькасьць паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?