Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Уладзімір Лукін заклікаў вызваліць асуджаных удзельніц панк-гурту Pussy Riot.

У ходзе прэс-канферэнцыі ў Інтэрфаксе Лукін назваў прысуд суда празмерным і падкрэсліў, што праваабаронцы з самага пачатку выказвалі нязгоду з вердыктам.

Лукін таксама сказаў, што не ўхваляе і акцыю Pussy Riot.

Аднак ён падкрэсліў, што акцыі, якія не прычынілі вялікай шкоды людзям або маёмасці, «павінны рэгулявацца на адміністрацыйным, а не на крымінальным узроўні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?