02.04.2013 / 14:24

Прафесар Швед: У Гродне мяне нават дворнікам не возьмуць 5

Выкладчык Гродзенскага дзяржуніверсітэта расказаў «НН» пра свае перспектывы.

Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед фактычна звольнены з Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Спачатку яго звольнілі з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. У адкрытым лісце да калегаў па ўніверсітэце ён назваў сваё звальненне палітычным рашэннем.

«У сваім універсітэце і ў Гродне ўвогуле я нічога не даб’юся. Ёсць загад і ён выконваецца вельмі жорстка. Не возьмуць нават дворнікам», — падзяліўся сваімі перспектывамі з карэспандэнтам «НН» прафесар Швед.

Ён кажа, што звольнены дэ-факта, калі ж будзе звольнены дэ-юрэ. пакуль не ведае. «Паводле ўніверсітэцкіх правілаў выкладчык, які не прайшоў на пасаду прафесара па конкурсе, аўтаматычна звальняецца з працы. Я ведаю, што буду звольнены абавязкова. гэта пытанне часу».

Вячаслаў Швед пакуль не мае варыянтаў працаўладкавання. «Мушу ўсё абдумаць, абмеркаваць».

* * *

Нагадаем, што ўвосень быў звольнены выкладчык Андрэй Чарнякевіч, а ў нядзелю, 31 сакавіка, з адкрытым лістом да кіраўніка Гродзенскай вобласці Сямёна Шапіры выступіў выкладчык права Ігар Кузьмініч, які заявіў, што звальняецца ў знак пратэсту супраць ціску на выкладчыкаў навучальнай установы.

Сямён Печанко

0
Мазынскі Валеры / Адказаць
02.04.2013 / 14:41
А што калегі...студэнты?! Няўжо ня знойдзецца больш нікога??? Навошта тады вучыць і...вучыцца? Чаму...Дзеля чаго? У каго?
0
Strajk / Адказаць
02.04.2013 / 15:13
А што паівнны зрабіць калегі і студэнты - таксама звольніцца ці прагульваць заняткі, з-за чаго іх можна лёгка адлічыць дысціплінарна. Страйк? Самае дзейсным было б забарона працягваць фінансаваньне гратаў, якія дзякуючы д-ру Шведу былі атрыманыя з ЭЗ. Ну і ўвогуле забарона выдаваць якія-небудзь міжнародныя гранты такім універсітэтам.
0
Ёпрст / Адказаць
02.04.2013 / 19:25
Шапіру у спіс неуязных і рэктарат туды таксама
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру