02.04.2013 / 14:28

На Беларусь з поўдня ідзе яшчэ адзін цыклон 1

У сераду, 3 красавіка, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па Брэсцкай вобласці адаб'ецца ўплыў хмарных палёў франтальнага падзелу. Істотных ападкаў не чакаецца, толькі днём па Брэсцкай вобласці пройдуць ападкі, у асноўным мокры снег.

Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, днём па поўдні парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -1 .. -6°С, пры праясненнях -7 .. -10°С, максімальная днём +2 .. +8°С.

У наступныя двое сутак цыкланічны віхор, які змяшчаецца з Балканскага паўвострава, пагоршыць надвор'е ў нашай краіне.

У чацвер, 4 красавіка, ноччу па паўднёвай палове, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж), днём месцамі па поўдні - моцныя ападкі. У асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд. Вецер паўночна-ўсходні, усходні парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -5 .. +1°С, максімальная днём +2 .. +8°С.

У пятніцу, 5 красавіка, у многіх раёнах краіны чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж), месцамі -- моцныя ападкі, па паўночным захадзе - наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах туман, галалёд. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -2 .. +4°С, максімальная днём +3 .. +9°С; па ўсходзе ноччу 5 .. +8°С, днём 6 .. +12°С.

0
ПАДВЕЙ / Адказаць
02.04.2013 / 22:28
І куды толькі начальства злядіць?! Здаецца пасяўную ніхто не адменяў....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру