Кампанія Samsung паведаміла аб абнаўленні праграмы відэа-па-запыце Smart Кіно для платформы Samsung Smart TV.

У сэрвіс дададзены новы раздзел «Kino +», які змяшчае даступныя для разавага прагляду навінкі і хіты кінапракату. Акрамя таго,

Smart Кіно атрымала беларускі інтэрфейс у рамках праграмы лакалізацыі прадукта для спажыўцоў Беларусі.
Дадатак разумее таксама рускую, англійскую, казахскую і ўкраінскую мовы.

Новы інтэрфейс дазваляе кіраваць відэаплэерам з дапамогай галасавых каманд або жэстаў рукі.

Новую версію Smart Kino, якая ўключае магчымасць выбару беларускага інтэрфейсу, уладальнікі тэлевізараў Samsung могуць запампаваць, зайшоўшы ў Smart Hub са свайго тэлевізара.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?