10.08.2007 / 11:49

Хто здымае грошы з вашых картак 1

Супрацоўнік буйнога банку скраў з карткавых рахункаў кліентаў пад 120 мільёнаў рублёў.

33‑гадовы мянчук падрабіў плястыкавыя карткі й зь іх дапамогай атрымаў з банкаматаў амаль 120 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведамілі ў прэсавым цэнтры Генэральнай пракуратуры.

Высьветлілася, што мужчына працаваў эканамістам у адным з буйных банкаў Беларусі й быў спэцыялістам па абслугоўваньні банкаматаў. Больш за тры гады — ад 2004 да 2007‑га ён здымаў з дапамогай фальшывых банкаўскіх картак грошы з банкаматаў. Падлічана, што зламысьнік учыніў 110 эпізодаў краджяжоў і замахаў на крадзеж грошай і ў выніку ўзбагаціўся ан 119 мільёнаў 820 тысяч рублёў. Праўда, 100 мільёнаў рублёў з гэтых грошай ён вярнуў пасьля затрыманьня.

БЕЛТА

0
Aniolak / Адказаць
11.08.2007 / 15:57
3,14...c! A kab zha hety bielarusbank!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру