02.04.2013 / 15:07

Актывіст з Тыбета выйшаў з турмы, адседзеўшы 17 гадоў 1

Улады Кітая вызвалілі вядомага тыбецкага палітвязня Джыгме Г'ятсо, які правёў у турме больш за 17 гадоў.

Джыгме Г'ятсо

Прадстаўнік урада Тыбета ў выгнанні Ташы Пунтсок паведаміў, што Г'ятсо выпушчаны з турмы за год да заканчэння тэрміну - верагодна, з-за хваробы нырак.

Былы манах Джыгме Г'ятсо быў змешчаны ў турму ў 1996 годзе па абвінавачванні ў сепаратызме і падрыве нацыянальнай бяспекі.
Па словах праваабаронцаў, у заключэнні актывіст падвяргаўся катаванням.

Кітайскія ўлады распарадзіліся, каб былы вязень вярнуўся ў свой ​​родны горад у правінцыі Ганьсу.

0
Jahor / Адказаць
02.04.2013 / 21:23
на двары 21 стагоддзе, а ў іх як пры сталіне...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру