Лукашэнка адзначыў, што зусім нядаўна сітуацыя ў памежным ведамстве ўжо абмяркоўвалася. «Калі ўжо гаварыць шчыра, я не магу сёння з задавальненнем адзначыць, што справы там мяняюцца ашаламляльна і рухаюцца ў лепшы бок. Нямала праблем. Я хацеў бы яшчэ раз абмеркаваць сёння гэтыя праблемы і, калі трэба, прыняць адпаведнае рашэнне», — сказаў ён.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што многія пытанні абмяркоўваліся ў час зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы, ставіліся задачы пагранічнаму ведамству на бягучы год.

«Але ёсць вельмі вострыя пытанні, якія нам варта было б абмеркаваць. Хачу папярэдзіць усіх, і асабліва кіраўніка памежнага ведамства: тыя праблемы, па якіх сёння будуць прыняты рашэнні, па хібах службовай дзейнасці пагранічнага ведамства, паўтарыцца проста не могуць», — падкрэсліў ён.

«Мяне турбуе тое, што мы ўжо занадта лаяльныя сёння на мяжы. Больш за тое, з’яўляюцца выпадкі беспакаранага перасячэння дзяржаўнай мяжы, і не таму, што мы гэтага не бачым. Бачым, але вельмі лаяльна да гэтага ставімся», — адзначыў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта недапушчальна яшчэ і з таго пункту гледжання, што ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі беларуская мяжа з’яўляецца мяжой і гэтых дзяржаў. «Сказаць, што мы не горш ахоўваем сваю мяжу, свой участак, зону нашай адказнасці, чым яны, — не апраўданне. Мы не павінны арыентавацца на горшае.

Мяжа павінна быць на замку», — падкрэсліў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?