02.04.2013 / 16:22

Сям'я загінулага пад коламі трэцякласніка адмовілася ад пазову аб кампенсацыі маральнай шкоды 1

Андрэй Забабура

Нагадаем, пазоўныя патрабаванні аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму 450 млн былі заяўленыя трыма пацярпелымі па справе -- мамай, бабуляй і дзядулем загінулага дзіцяці -- да кіроўцы, 38-гадовага сталічнага бізнэсмена, і ўладальніка «Поршэ-Каена».

Як паведамілі ў судзе Фрунзенскага раёна, грамадзянскія пазовы былі адкліканыя. Пацярпелыя і іх прадстаўнік, а таксама сваякі абвінавачанага ад каментароў па гэтым факце адмовіліся, паведамляе auto.tut.by.

***

Нагадаем, што 15 лютага кіроўца аўтамабіля «Поршэ-Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года задавіў трэцякласніка СШ №23 Уладзіслава Грудзева каля школы, быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. 38-гадовы дырэктар прыватнай фірмы быў прызнаны вінаватым на падставе арт. 317, ч. 2 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

29 сакавіка Мінскі гарадскі суд разглядаў яго скаргу. А. Забабура прызнаў сваю віну, аднак суд не задаволіў касацыйную скаргу.

0
Яўген / Адказаць
03.04.2013 / 14:41
касацыйную скаргу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру