02.04.2013 / 17:16

«Крама», Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF у супольным канцэрце ў Мінску 4

6 мая на вялікую сцэну вяртаюцца легенды.

6 мая на вялікім канцэрце ў мінскім клубе Re:Publiс (Прытыцкага, 62) зайграюць «Крама», Neuro Dubel, :B:N: і Pomidor/OFF. Яшчэ адзін удзельнік фэсту будзе вызначаны шляхам галасавання на сайце Еўрарадыё.

«Крама» і Neuro Dubel не штурмавалі «вялікіх» сцэнаў ужо некалькі гадоў.
Гурт Ігара Варашкевіча знаходзіўся ў вымушаным творчым адпачынку. А група Аляксандра Кулінковіча актыўна выпускала альбомы, але выступала хіба што ў сценах клуба «Гудвін».
Нарэшце «генералы айчыннага року» сустрэнуцца з сапраўдным танцполам!

:B:N: і Pomidor/OFF з’яўляюцца на публіцы часцей. Бярозаўскі гурт стаўся сапраўдным адкрыццём мінулага года і выйшаў у лідары па запампоўках з сайта Еўрарадыё. А Pomidor/OFF атрымалі апошнія на гэты час «Рок-кароны» — за песню года («Дым») і ў якасці гурту года.

Пачатак канцэрта ў 18:00.
Квіткі на фэст «Дзень радыё» ўжо ў продажы. Для першых 100 чалавек яны каштуюць 90 тысяч рублёў.
Пакупнікі атрымаюць у падарунак дыск з беларускай музыкай. Астатнія квіткі каштуюць 110 тысяч. У дзень канцэрта — 130 тысяч, за столікам — 150 тысяч.

Квіткі прадаюцца ў клубе Re:Public, ГЦ «Купалаўскі» (19 павільён), а таксама ў распаўсюднікаў.

ВЗ

0
анон / Адказаць
02.04.2013 / 18:34
А як жа чорныя спiсы?
0
віталь / Адказаць
02.04.2013 / 21:44
няма ніякіх чорных спісаў, няўжо не ведаеце яшчэ? http://www.belta.by/ru/all_news/president/Lukashenko-nikomu-ne-poruchal-sostavljat-chernye-spiski-belorusskix-ispolnitelej_i_621016.html
0
Бурбалка / Адказаць
03.04.2013 / 09:43
+ Крамбамбуля !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру