02.04.2013 / 18:17

Заробак рабочых, што будуюць АЭС у Астраўцы, даходзіць да 8,6 млн рублёў 3

Сярэдняя зарплата беларускіх рабочых, занятых на будаўніцтве АЭС, вар’юецца ад 5,5 да 8,6 млн. рублёў,
паведаміў 2 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Ніжагародская інжынірынгавая кампанія «Атамэнергапраект» у Беларусі Юрый Пуставой.

На сёння на будаўнічай пляцоўцы ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) працуе 1.120 чалавек, да канца года плануецца нарасціць іх колькасць да трох тысяч. «У пікавыя гады на пляцоўцы будзе занята прыкладна восем тысяч чалавек», — сказаў Пуставой.

Ён адзначыў, што задача, пастаўленая беларусамі, а менавіта лакалізацыя працэсу будаўніцтва і ўцягванне ў яго максімальнай колькасці беларускіх кампаній, паспяхова выконваецца. 98% рабочых пляцоўкі — беларусы.

0
Асенізатар / Адказаць
02.04.2013 / 20:44
Дажынкі ў Горках паказалі, які гэта высокакваліфікаваны і працавіты народ - беларусы! Таму чаго радавацца гэтаму савецкаму рапарту: 98% рабочых пляцоўкі — беларусы? Наядзімся яшчэ астравецкага гуўна па самае немагу...
0
foggs / Адказаць
03.04.2013 / 08:12
эту 1000 в минске на стройке заработать без проблем. так смысл ехать в глушь, отрываться от семьи от дома?
0
Zeggg / Адказаць
03.04.2013 / 09:30
А не в Минске? Вот поэтому Островец совсем не плохой вариант.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру