Амаль 900 тысяч дзяцей у Даніі не могуць наведваць школы з-за канфлікту паміж прафсаюзам настаўнікаў і мясцовымі ўладамі.

Бакі не могуць дамовіцца аб памерах зарплаты выкладчыкаў і колькасці рабочых гадзін. Cпрэчка паміж прафсаюзам і ўладамі можа працягнуцца некалькі тыдняў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

У 2011 г. заробак настаўнікаў у Даніі складаў 5 тыс. еўра ў месяц. Самы высокі заробак у ЕС сярод настаўнікаў у Люксембургу — 7 тыс. еўра.

Сістэма вылічэння падаходнага падатку ў Даніі складаная. Падаходны падатак на заработную плату да 390.900 крон (52,2 тыс. еўра ў год) складае 42,3%. Да 255 тыс. крон (34 тыс. еўра) -- 41%, звыш 638.083 крон (85 тыс. еўра) 56,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0