02.04.2013 / 19:49

На сайце БЧ запрацавала беларуская версія — пакуль няпоўная 10

Стваральнікі абяцаюць дапрацаваць яе.

Ад 2 красавіка запрацавала беларуская версія сайту Беларускай чыгункі. "Беларускамоўныя карыстальнікі змогуць атрымаць доступ да разнастайнай інфармацыі аб дзейнасці Беларускай чыгункі, перавозках пасажыраў і грузаў, турызме і адпачынку, а таксама да шэрагу інфармацыйна-даведачных сэрвісаў", -- паведамляе прэс-цэнтр БЧ.

Версія пакуль не поўная: з сервісаў, якія выклікаюць найбольшую цікавасць у наведнікаў, па-беларуску даступны толькі расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній.

Калі ж спрабуеш даведацца расклад руху цягнікоў міжнародных ліній, міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнэс-класу, а таксама набыць білет праз інтэрнэт, беларуская версія выкідае папярэджанне аб тым, што сэрвісы функцыянуюць на расейскай мове.

Але ёсць спадзеў, што з часам беларуская версія запрацуе ў поўным аб'ёме. Яе стваральнікі называюць зробленае "першым крокам на шляху стварэння шматмоўных сэрвісаў для кліентаў Беларускай чыгункi".

* * *

Калі Беларуская чыгунка абнавіла дызайн сайту, многіх наведнікаў абурыла тое, што ён быў аформлены выключна па-расейску. Шматлікія звароты чытачоў праз форму зваротнай сувязі зрабілі сваю справу: паступова сайт БЧ беларусізуецца.

СМ

0
Guinness / Адказаць
02.04.2013 / 19:51
19:50 www.rw.by ляжыць НН - эфект? Зараз звінавацяць мову ў тым што сайт палёг.
0
пасажыр / Адказаць
02.04.2013 / 20:14
О! Нарэшце перастала пісаць, што толькі рускія літары можна ў назве горада пісаць, і можна ўводзіць гарады па-нашаму!
0
Мікалай / Адказаць
02.04.2013 / 21:40
Калі з'явіцца магчымасць купіць білет на праезд па чыгунцы на беларускай мове, з задавальненнем гэтым скарыстаюся. Ды і часцей тады буду ездзіць па чыгунцы, а не на рэйсавым аўтобусе.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру