У Беларусі неабходна адыходзіць ад датацыйнай сельгасвытворчасці. Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання СВК «Гервяты» Гродзенскай вобласці.

Прэзідэнт нагадаў, што з 2008 года дзяржава будзе датаваць сельгаспрадпрыемствы на 50 працэнтаў, а з 2010‑га яны павінны выйсці на бездатацыйнцю работу. Дапамога дзяржавы будзе аказвацца, але толькі перспектыўным гаспадаркам, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не можам купляць гаспадаркам усё — ад шрубкі да зернесушылкі. Яны павінны выйсці на самаакупнасць», — сказаў прэзідэнт. Паводле яго слоў, для прадпрыемстваў будзе стварацца аснова, а развівацца яны будуць самі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ў рэспубліцы без датацый працуюць 20 працэнтаў гаспадарак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?