Адказваючы на пытанне, як Мінадукацыі плануе рэагаваць на праблему незапатрабаванасці ў выпускнікоў школ рабочых спецыяльнасцяў, якая выяўляецца ў недаборы па шэрагу спецыяльнасцяў ва ўстановы прафадукацыі, міністр сказаў, што «гэта ніякая не праблема».

Ён растлумачыў, што попыт на прафесійную адукацыю крыху зменшыўся ў сувязі з высокай цікавасцю да атрымання вышэйшай адукацыі.
Адзначыўшы, што ў прынцыпе адукацыя важная для пазіцыянавання сябе ў грамадстве, Маскевіч сказаў: «Я абсалютна ўпэўнены, што з года ў год попыт на рабочыя спецыяльнасці будзе павялічвацца. Будзе павялічвацца і ўзровень культуры ў гэтай сферы».
«Не адукацыяй адзіным, але і хлебам», — сказаў Маскевіч. Ён падкрэсліў, што ў сферы рэальнай вытворчасці зарплата ў спецыялістаў з прафесійнай адукацыяй вышэйшая, чым у тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю.
Міністр адзначыў, што ў краіне высокі попыт на будаўнікоў, здольных працаваць па сучасных тэхналогіях.

Нагадаем, што ў Беларусі значна павялічаны мінімальны прахадны бал для ўдзелу ў конкурсе пры паступленні ў ВНУ. 26 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску Маскевіч выказаў меркаванне, што гэта «адаб’ецца па-рознаму на розных спецыяльнасцях». Сёлета, паводле прагнозу міністра, прыкладна 30% абітурыентаў могуць не набраць неабходную колькасць балаў і змогуць удзельнічаць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама прафесійнай — у ПТВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?