Прарыў трубы з гарачай вадой у падземным пераходзе на скрыжаванні вуліцы Леніна і праспекта Незалежнасці адбыўся ўначы.Пацярпелі ўсе гандлёвыя кропкі, якія размяшчаюцца ў пераходзе. Гэта крама сотавага аператара Velcom, дзве тэатральныя касы, крама «Свет дыскаў» і валютны абменнік «Беларусбанка».
Прадаўцы і ўладальнікі кажуць, што даведаліся пра здарэнне толькі сёння, а
Галоўны інжынер «Мінскіх цепласетак» Аляксандр Драгун, аднак, кажа, што страты пацярпелым кампенсуе «Белдзяржстрах». Разам з тым ён заяўляе, што некаторыя імкнуцца скарыстацца аварыйнай сітуацыяй і завысіць свае страты.
Прычыну здарэння спецыялісты высвятляць падчас расследавання. Але Драгун абвяргае версію, што прарыў звязаны з тэмпературнымі выпрабаваннямі цепласетак.