Расійская група кампаній «МаркПрыёр» выбрана аператарам беларускай сістэмы Tax Free.

Летась «МаркПрыёр» адкрыў офіс у Мінску, а цяпер актыўна запрашае людзей на працу. «У нас падпісаныя мемарандумы аб супрацоўніцтве з шэрагам менскіх крамаў. Калі ўбачыць свет пастанова ўрада, тады ўжо можна будзе заключыць пагадненні і пасля гэтага прыступаць да працы», — адзначыла прадстаўнік кампаніі «МаркПрыёр».

Група кампаній «МаркПрыёр» ўжо 15 гадоў працуе на расійскім рынку аўдытарска-кансалтынгавых паслуг.
Кампанія працуе па чатырох асноўных напрамках: аўдыт, ацэнка, юрыдычныя паслугі, IT-тэхналогіі. Летась «МаркПрыёр» планаваў запусціць праект Tax Free ў Расіі, але ў апошні момант ад запуску адмовіліся.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?