Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, гэта павольны неактыўны цыклон, франты якога стануць аказваць уплыў на фарміраванне надвор'я ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя суткі.

Чакаюцца інтэнсіўныя ападкі, асабліва ў ноч з 4 на 5 красавіка. Бачнасць на дарогах будзе зніжана да 500 метраў.
На паўднёвым усходзе краіны чакаецца дождж, на паўночным захадзе -- мокры снег.

5 красавіка ўплыў цыклону аслабее, аднак тэмпература паветра панізіцца да мінус 9--12 градусаў.

З улікам зніжэння бачнасці на дарогах сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам трымацца хуткасці і дыстанцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?