03.04.2013 / 18:00

Пуцін вяртаецца да ідэі будаўніцтва новага газаправода праз Беларусь 21

Рэалізацыя такога праекта можа мець вялікія палітычныя наступствы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін папрасіў кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера «вярнуцца да праекта «Ямал-Еўропа-2».
Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс». Пуцін растлумачыў, што будаўніцтва газаправоду «Паўднёвая плынь» праз Балгарыю і Сербію ўжо практычна пачалося, таму цяпер час задумацца пра «Ямал-Еўропу-2».

Гэта праект, які Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў расійскаму боку ўжо даўно. Ён бы каштаваў каля $2,5–3 мільярда, гэта нядорага ў параўнанні з шматмільярднымі абхаднымі газаправодамі па марскім дне, які цяпер будуе Расія.

Для рэалізацыі праекта дастаткова пракласці на тэрыторыі Беларусі дадатковую трубу непадалёку ад ўжо існуючай «Ямала-Еўропы-1», прычым землеадвод і ўся інфраструктура ўжо існуе.

Магутнасць «Ямал-Еўропы-2» у такім выпадку будзе роўная «Ямал-Еўропе-1», каля 27,5 мільярда кубаметраў. Праект будзе мэтазгодным, толькі калі Польшча і Славакія гарантуюць большы попыт на расійскі газ.

Рэалізацыя такога праекта можа мець значныя палітычныя наступствы.
Пачатак такога праекта будзе немагчымы без нармалізацыі адносін Расіі з Польшчай, якія доўгі час заставаліся даволі напружанымі. У сваю чаргу, і непрыяцельскія стасункі Мінска з Варшавай могуць стаць перашкодай для праекта, які мог бы павялічыць залежнасць Польшчы ад паставак энэрганосьбіта з Расіі праз Беларусь.

ЯМ

0
$ / Адказаць
03.04.2013 / 18:17
Страшна стала, што Еўропа у хуткім часе адмовіцца ад дыктатаскага уплыву газпрома. Ды ужо позна. Вяртай Пуцін ржавую трубу назад. Ды і новая наўрад ці карысць прынясе. А яшчэ два дурні драблыя мускулы вырашылі на мяжы з НАТО прадэманстраваць.
0
LMI / Адказаць
03.04.2013 / 18:18
Калі ўсе прададзена і ад ўсяго адмовілісь можна і вяртацца да праекта, бо мы Беларусь і беларусы ад гэтага роўнік лікам НІЧОГА не атрымаем.
0
Polka / Адказаць
03.04.2013 / 18:27
Бoжaчкi! A штo здaрылacя? Nord Stream трэcнyў?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру