03.04.2013 / 17:39

Cпецыялісты: Неабходна пашыраць паўнамоцтвы адвакатаў 4

У Беларусі неабходна пашыраць паўнамоцтвы адвакатаў, заявіў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў 3 красавіка на прэс-канферэнцыі ў сталіцы.

«На наш погляд, магчымасці адвакатаў па аказанні юрыдычнай дапамогі не зусім адпавядаюць духу часу. Нават на элементарныя запыты адвакатаў некаторыя дзяржаўныя органы не адказваюць, спасылаючыся на законныя падставы», — адзначыў Швакаў.

Між іншым, падкрэсліў ён, недахоп паўнамоцтваў адвакатаў у Беларусі адбіваецца найперш на кліентах, многія з якіх звычайныя людзі.

«Што асабліва да крымінальнага працэсу, то не заўсёды меркаванне адваката можа быць пачутае і ўлічваецца», — сказаў Швакаў.

У сваю чаргу старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц заявіў: адвакатам хацелася б мець права на прызначэнне экспертызаў. Цяпер яны атрымліваюць такое права толькі ў выключных выпадках.

Чайчыц таксама выступае за тое, каб адвакаты мелі права атрымліваць афіцыйныя адказы на ўсе свае запыты. Аднак, дадаў ён, для таго каб забяспечыць гэтае права, неабходна ўнесці змены ў вялікую колькасць законаў.

Акрамя таго, лічыць Чайчыц, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў варта перадаць паўнамоцтвы Міністэрства юстыцыі па выдачы ліцэнзій адвакатам. «Мы лічым, што мы з імі справімся і вызвалім Міністэрства юстыцыі ад нейкай дадатковай і неўласцівай яму працы», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Галіны Грышкавец, у Беларусі сёння працуюць 1 тысяча 763 адвакаты, 162 юрыдычныя кансультацыі, 100 адвакатаў, якія ажыццяўляюць індывідуальную дзейнасць, і 28 адвакацкіх бюро.

0
Франак Нырка / Адказаць
03.04.2013 / 20:07
Гэнаму племю толькі дай волю, - Чыкацілаў дзесяткамі панараджаюць. Чым выклікана падобная заява? - Пабольш з сябе адказнасьці зняць, і паболей грошай прыхапіць. Аб існаванні канкрэтнага адваката Кавалёва людзі празналі праз месяцы расследу з абвешчаным як бы абстрактным. Бо ніводнай з яго боку заявы і ў нэце не было хаця б аб абвешчаным АРЛ па СМІ прысудзе ўжо праз гадзіны пасля затрымання. І мне давялося да гэных пацаноў звярнуцца неяк за кансультацыяй. Грошы наперад, а адказ - "пайшоў нахрэн, і па справе і са сваёй прэтэнзіяй", бо мы АД, ВО КАТЫ! І канешне ж у ветліва-інтэлегентнай форме.
0
Франак Нырка / Адказаць
03.04.2013 / 20:20
Ва ўсіх таталітарных краінах самая гнілая частка судовай сістэмы - адвакацкая. Суддзя хоць сваім імем адказвае за прысуд. Пракурору пры такой сістэме і напружвацца не трэба. А вось першая справа адваката ў такой краіне - высвятленне хто мае больш улады. А потым хто мае больш грошай. Аб абароне свайго імя і клапаціцца няма чаго. Ён жа ш, як і ўсе адвакаты тутэйшыя, ад сістэмы пакутуе больш чым хто.()
0
падгорскі / Адказаць
03.04.2013 / 23:24
Аферыстам улады даваць нельга! Асабліва крымінальным, а то ўсіх зэкаў на волю павыкупяць
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру