03.04.2013 / 18:01

Анекдот. Інстытут снегу пра Акадэміі навук 4

Надыйшоў час канкрэтных дзеянняў! У сувязі са зменай клімату, прапаную:

1. Неадкладна стварыць пры НАН РБ Інстытут снегу.

2. Вучоным генетыкам прыступіць да вывядзення розных сартоў снежнабабовых і снежназбожжавых культур.

3. Закупіць у Тыбеце партыю якаў для скрыжавання з нашымі рагулямі.

4. Правесці мадэрнізацыю абсталявання на фабрыцы па вырабу валёнак.

0
Кнехт / Адказаць
03.04.2013 / 18:26
Трэба "пры", а не "пра" ў загалоўку.
0
Ranger / Адказаць
03.04.2013 / 19:04
Лепш скрыжаваць рагулю з мядзьведзем. Каб летам малако давала, а зімой смактала лапу.
0
ParaBellum / Адказаць
03.04.2013 / 20:19
Калі і надалей з Акадэміі Навук будуць выжываць сапраўдных навукоўцаў, то прыйдзецца Акадэмію Навук перейменаваць у Акадэмію Невук.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру