03.04.2013 / 18:04

У Мінску стажор СТА прадаў аўто кліента 3

У Мінску 23-гадовы стажор СТА замест таго, каб рамантаваць аўтамабіль, прадаў яго. У дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама,

пакуль кіраўніцтва станцыяй не было, стажор сам прыняў на рамонт «Таёту Авалон» 2005 года выпуску, прадставіўшыся майстрам-прыёмшчыкам.
Агледзеўшы машыну, ён вынес вердыкт: рамонт будзе дарагі і можа зацягнуцца на два тыдні.

Як пазней высветлілася, малады чалавек і не збіраўся займацца рамонтам. Замест гэтага

ён патэлефанаваў свайму знаёмаму і прапанаваў набыць няспраўную машыну за 5,5 тыс. даляраў. Хлопец патлумачыў, што аўтамабіль даў яму на продаж сябар, які з’ехаў адпачываць, прыедзе праз два тыдні, тады і аформіць усе неабходныя дакументы.
Уласнік іншамаркі неаднаразова тэлефанаваў «майстру», цікавіўся ходам рамонту. Малады чалавек адказваў, што ўсё ідзе добра,
пры гэтым па розных прычынах прапаноўваў адкласці візіт. Аднак уласнік «Таёты» ўсё ж з’явіўся на станцыі, дзе са здзіўленнем даведаўся, што яго аўтамабіль да рамонту нават не афармляўся.
Атрыманыя грошы зламыснік выдаткаваў на забаўкі. Зразумеўшы, што яго афёра ў бліжэйшы час раскрыецца, прыйшоў каяцца ў Першамайскае РУУС.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку райупраўлення адшукалі аўтамабіль.

Правяраецца дачыненне падазраванага да іншых злачынстваў.

0
Кнехт / Адказаць
03.04.2013 / 19:13
Добра яшчэ, што ён не ўладкаваўся ў Міністэрства Знешніх Сувязяў ...
0
фрог / Адказаць
03.04.2013 / 21:15
и такие события уже не случайные. это самая настоящая тенденция дебилизации молодежи. скоро будут как в китае парные органы продавать за новый айфон или поездку в египет.
0
Мiмаходзь / Адказаць
03.04.2013 / 22:12
Пакаленне next - нават пра наступствы таго што будзе пасля ўчынка не думаюць. Толькі задавальненне прымітыўных позываў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру