Пра гэта паведаміла прэсавая служба ўкраінскага кіраўніка дзяржавы.

Адмірал Ежаль ад 20 жніўня 2001-га да 25 красавіка 2003 года быў галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі Узброеных сіл Украіны, 6 кастрычніка 2003 года быў звольнены з вайсковай службы ў запас па стане здароўя.

Пост кіраўніка Мінабароны Украіны Ежэль займаў ад 11 сакавіка 2010-га да 8 лютага 2012 года.

Папярэдні амбасадар Украіны ў Мінску Віктар Ціханаў у 2012 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў. Паўгода ў Беларусі не было пасла Украіны.

Кіеўскі палітолаг Міхаіл Білецкі звяртае ўвагу, што Ежаль ніколі не быў ані дыпламатам, ані палітыкам, а цягам сваёй кар’еры добра выконваў загады.

«У нашым МЗС, відаць, не лічаць беларускі напрамак важным і рызыкоўным, не лічаць Беларусь прыярытэтным вектарам у замежнай палітыцы, таму і паставілі амбасадарам вайсковага чалавека.
Для самога Ежаля гэта як ганаровая высылка. Ён чалавек немалады, няхай дабірае рэшту стажу і цешыць сваё самалюбства».
З пасады міністра абароны Ежаля знялі пасля скандалаў з падзелам земляў вайсковага прызначэння пад Кіевам і арганізацыяй харчавання вайскоўцаў камерцыйнай фірмай без тэндэра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?