Супернік — Румынія. Напрыканцы 1980-ых мінскі СКА і бухарэсцкая «Сцяўа» з’ўляліся наймацнейшымі камандамі Еўропы. Аднак сёння сітуацыя, што ў беларускім, што ў румынскім гандболе не настолькі вясёлая.

Што датычыць гульні, то беларусы самі сабе прыдумалі праблемы. Яшчэ ў пачатку другога тайма перавага была ў 9 галоў. Аднак потым некалькі непатрэбных выдаленняў (сустрэча ўвогуле была даволі бруднай з абодвух бакоў) зрабілі сваю спаву. Румыны колькі разоў збегалі ў хуткія адрывы. У іх з’явілася ўпэўненасць і кураж.

Ад ранейшай перавагі заставалася ўсяго два галы. І хто ведае, што было, калі б у складзе беларусаў не аказалася Сяргея Рутэнкі. Менавіта яго бліскучыя галы, разумныя перадачы і вытрыманыя сяміметровыя змаглі дапамагчы беларусам адстаяць перамогу.
У складзе нашых таксама трэба адзначыць Цітова, Броўку і Пухоўскага.

У нядзелю гэтыя ж каманды правядуць гульню ў Мінску, у Палацы спорту (пр. Пераможцаў,4). Пачатак а 15:00.

Сітуацыя ў групе наступная: Ісландыя — 4 пункты, Славенія, Беларусь — па 3, Румынія — 0. Сёння таксама згуляюць славенцы з ісландцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?