Дырэкцыя Чэмпіяната свету па хакеі 2014 года распрацавала праграму па прыцягненню валанцёраў да працы на першынстве планеты. Пра гэта паведаміў 3 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік дырэкцыі па правядзенні ЧС-2014, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін

«Нам спатрэбіцца каля 1050 добраахвотных памочнікаў, — удакладніў ён. — Ёсць дамоўленасць з Raiffeisen Bank, які на бязвыплатнай аснове вырабіць для валанцёраў камплекты ўніформы, гатовая праграма іх навучання».

Па словах Ворсіна, беларускія міністэрствы і ведамствы хочуць набыць аўтамабілі «Шкода», якія будуць працаваць у 2014 годзе на Чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску.

«Шкода», якая з’яўляецца генеральным спонсарам Міжнароднай федэрацыі хакея, прадаставіць 45 аўтамабіляў. Два з іх паступяць у красавіку гэтага года ў бязвыплатнае карыстанне дырэкцыі. Пасля частка аўтамабіляў можа быць рэалізаваная са зніжкай.

Ворсін таксама паведаміў, што для транспартнага забеспячэння ўдзельнікаў чэмпіяната вядуцца перамовы з Мінскім аўтазаводам аб выдзяленні 22 міжгародных аўтобусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?