У ходзе расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2013» не плануецца адпрацоўка нанясення прэвентыўных ядзерных удараў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў, піша БелаПАН.

Аналагічнае заява прагучала і ад высокапастаўленага прадстаўніка Генштаба Расіі, піша «Інтэрфакс».

«Інфармацыя пра тое, што падчас вучэнняў» Захад-2013 «будзе адпрацоўвацца варыянт прэвентыўнага ядзернага ўдару па Варшаве — не больш чым плод фантазіі польскіх журналістаў», — сказаў ён.

Так беларускія і расійскія ваенныя чыноўнікі пракаментавалі публікацыю ў выданні Polska Times пра тое, што Беларусь і Расія каля польскай мяжы адпрацуюць варыянт прэвентыўнага ядзернага ўдару па Варшаве.

«Ні Расія, ні Беларусь ніякага сакрэту з вучэнняў „Захад-2013“ не робяць. Аб мэтах і задачах гэтых манеўраў было абвешчана на самым высокім узроўні», — адзначыў прадстаўнік расійскага Генштаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0