Санкт-Пецярбургскі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук вылучыў кандыдатам на пасаду прэзідэнта акадэміі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2000 г., віцэ-прэзідэнта РАН Жарэса Алфёрава.

Прэзідыум цэнтра разглядаў кандыдатуру віцэ-прэзідэнта Акадэміі, дырэктара Інстытута высокіх тэмператур РАН Уладзіміра Фортава, але ў выніку члены прэзідыума аднагалосна прагаласавалі за Алфёрава, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Выбары новага прэзідэнта РАН адбудуцца 29 мая на агульным сходзе акадэміі.

Жарэс Алфёраў нарадзіўся ў 1930 г. у Віцебску. Ягоны бацька паходзіў з Чашнікаў, маці — з Крайска.
У вайну сям’я Алфёравых была ў эвакуацыі. Пасля вайны пераехалі ў Мінск. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42, некалькі месяцаў адвучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ) на энергетычным факультэце, пасля чаго паехаў вучыцца ў Ленінградзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0