У сацыяльных сетках, у вольным доступе, з’явіўся беларускі пераклад сусветнага кінахіта «Аватар».

Пераагучыў яго па-беларуску Міхаіл Кучук, які трохі раней пераклаў фільм Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў».

Навукова-фантастычная

стужка Дэвіда Кэмерана, што выйшла ў пракат пры канцы 2009 года, апавядае пра барацьбу жыхароў далёкай планеты Пандора супраць бяздушных зямлянаў. зямляне хочуць захапіць прыродныя рэсурсы планеты і знішчыць свет яе жыхароў, цесна звязаных з прыродай.
Да змагання за справядлівасць далучаецца і адзін з зямлянаў. А пасля на дапамогу сваім дзецям прыходзіць і сама маці-прырода.

«Аватар» атрымаў тры «Оскары», два «Залатыя Глобусы». Фільм быў прызнаны «Найлепшай стужкай» на думку New York Film Critics Online. Таксама «Аватар» атрымаў прэмію BAFTA ў дзвюх намінацыях і мноства іншых узнагарод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?