Палітвязень Яўген Васьковіч даслаў ліст сваёй бабулі Тамары Ўладзіміраўне. Яна атрымала яго 29 сакавіка.

У лісце палітвязень паведамляе, што да яго пачалі даходзіць лісты не толькі да блізкіх сваякоў. У прыватнасці, ён атрымаў шмат лістоў падтрымкі і віншаванняў да Дня Волі, за што выказвае ўсім шчыры дзякуй. Таксама да яго дайшла перадача ад сваякоў, лёс якой доўгі час не быў вядомы.

Яўген таксама патлумачыў прычыну сваёй адмовы ад адваката. Паводле яго словаў, ніякі адвакат яму дапамагчы не зможа, а марнаваць грошы на тое, каб даведацца пра ягоны стан, які ён можа апісаць у сваіх лістах, ён лічыць бессэнсоўным. Пры гэтым Васьковіч адзначыў, што свядома ўзяў свой крыж і будзе несці яго да канца. Калі нехта захоча таксама ўзяць свой крыж у змаганні за вольную Беларусь, гэта будзе вельмі добра, лічыць ён.

Цяпер палітвязень чытае мемуары Георгія Жукава. Атрымаўшы ліст ад рэдактара «Бабруйскага кур’ера», мае намер дасылаць туды свае артыкулы. Настрой у яго пазітыўны. Ён шчыра віншуе ўсіх каталікоў са святам Уваскрасення Хрыстовага і радуецца абранню новага Папы Рымскага, які, на яго думку, здолее ўзняць Касцёл на новыя вышыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?