Былога прэзыдэнта Румыніі вінавацяць у жорсткім разгоне студэнцкай дэманстрацыі 17 гадоў таму.

Сьледзтва працягвалася 2 гады. На падставе паказаньняў сьведкаў і рассакрэчаных урадавых дакумэнтаў пракуроры даказалі, што былы прэзыдэнт выдаў загад прывесьці шахцёраў у сталіцу менавіта з мэтай «ачышчэньня» Унівэрсытэцкай плошчы ад дэманстрантаў.

Пратэстуючыя некалькі тыдняў пад унівэрсытэтам студэнты й інтэлектуалы дамагаліся адстаўкі ўраду, у які ўвайшлі, між іншага, былыя супрацоўнікі дыктатара Нікалае Чаўшэску. У сталіцу прыехала 5 тыс. гарнякоў, якія «наводзячы парадак», забілі 7 чалавек, некалькі дзясяткаў паранілі й зьнішчылі офісы апазыцыйных газэт.

Працэс былога прэзыдэнта, які каардынаваў акцыю, пачнецца ў палове верасьня ў Вышэйшым судзе Румыніі. Іён Іліеску, абвінавачаны ў закліках да зьдзяйсьненьня забойства, не прызнаецца ў віне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?