Адбылося лёсаванне матча прэй-оф II групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Туніс — Беларусь, які пройдзе 5—7 красавіка.

У пятніцу Уладзімір Ігнацік (148-е месца ў рэйтынгу АТП) сустрэнецца з Махамедам Хайтэмам Абідам (804), а Ягор Герасімаў (450) — з Малекам Жазіры (158).

У суботу Максім Мірны (11-е месца ў парным рэйтынгу) і Аляксандр Буры (428) будуць сапернічаць з Абідам (1024) і Жазіры (662).

У нядзелю Ігнацік выйдзе на корт супраць Жазіры, а Герасімаў — супраць Абіда.

Пераможца матча захавае прапіску ў II групе ЕАЗ, той, хто прайграе, апусціцца ў III групу. У лютым у першым раўндзе Беларусь саступіла ў гасцях Манака (1:3), а Туніс на сваім корце — Латвіі (0:3).

У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь займае 50-е месца, Туніс — 78-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?