Пра гэта заявіў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Сяргей Осіпчык напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Ён паведаміў, што ўсё часцей ва ўстановы аховы здароўя дастаўляюць людзей, у крыві якіх не выяўлена алкаголю, але яны знаходзяцца ў стане таксічнага ап’янення. Паводле слоў Осіпчыка, да курыльных сумесей, якія маюць ў складзе канабінаіды, хутка фарміруецца прывыканне. Пры сіндроме адмены здараюцца псіхозы, што тоіць у сабе суіцыды.
Загадчык наркалагічнага аддзялення РНПЦ псіхічнага здароўя Вячаслаў Пятроў адзначыў, што праблема ўжывання курыльных сумесей асабліва актуальная сярод дзяцей і падлеткаў. Часам сумесі ўжываюць
Намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч заявіў, што вытворцы і распаўсюджвальнікі курыльных сумесей пазбягаюць пакарання, бо адразу пасля забароны таго ці іншага рэчыва ўносяць у склад сумесі змяненні, і яна аўтаматычна выпадае са спіса забароненых. Між тым у новую рэдакцыю закона «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах і іх прэкурсорах» уведзена паняцце аналагаў наркатычных і псіхатропных рэчываў, што дазваляе пашырыць спіс забароненых рэчываў.