Некаторыя эксперты ставяць на адну дошку незалежную Беларускую асацыяцыю журналістаў (БАЖ) і афіцыйны Беларускі саюз журналістаў (БСЖ). Маўляў, гэтыя арганізацыі аб’ядноўваюць майстроў пяра і камеры, толькі розных палітычных поглядаў…

А зараз тэст.

КДБ і гродзенскія ідэолагі спрабуюць абвясціць экстрэмісцкім альбом з найлепшымі фатаграфіямі за 2011 год «Беларусь прэс фота». У альбом, выдадзены па выніках прэстыжнага конкурса, з дастойным журы, увайшлі працы як сяброў БАЖ, так і БСЖ. Гаворка перадусім пра парушэнне свабоды слова, пра жаданне дэбістаў і ідэолагаў вызначаць, што журналісты павінны здымаць і што не павінны — жаданне, якое пярэчыць як законам краіны, так і здароваму сэнсу.

Дык вось, пабачым, ці прыедзе старшыня Беларускага саюза журналістаў Анатоль Лемяшонак у суд у Ашмяны 17 красавіка, каб выказаць сваё меркаванне адносна пазову. Ці выступіць БСЖ заявай з гэтай нагоды? Ці піскне хоць?

Стаўлю мільён — не піскне.

Я гэта кажу да таго, што часам чую: трэба БАЖ і БСЖ сядаць за адзін стол, выпрацоўваць супольны этычны кодэкс… Карацей, хочуць, каб незалежныя журналісты трацілі час на гаварыльню замест выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Не думаю, што гэта трэба тут і цяпер.

Адно з фота з альбома. Здымак Наталлі Аблажэй.

Адно з фота з альбома. Здымак Наталлі Аблажэй.

Вось «эксперты», якія назвалі найлепшыя фатаграфіі экстрэмісцкімі.

Вось «эксперты», якія назвалі найлепшыя фатаграфіі экстрэмісцкімі.

На вокладцы альбома — фота пераможцы, Сяргея Гудзіліна.

На вокладцы альбома — фота пераможцы, Сяргея Гудзіліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?