«Гэта адна з самым удалых выяваў, прысвечаных героям Паўстання 1863–64, — пішуць у сваім Фэйсбуку стваральнікі „Гарадзенскай бібліятэкі“. — Аўтар — малавядомы гарадзенскі мастак Ігар Кебец. Блізу Гродна, паміж Берштамі і Азёрамі, ёсць Святое балота. У цэнтры гэтага балота была гара, на якой стаяў векавечны дуб. Тут хаваліся паўстанцы атрада палкоўніка Лянкевіча, але іх выдалі, і расейскія войскі атачылі Святое балота. Яны не ведалі, як дабрацца да дуба праз багну і вырашылі трымаць аблогу. Але паўстанцы, якім была наканавана галодная смерць, не здаліся. 22 красавіка 1863 года адбыўся бой, у якім амаль усе каліноўцы загінулі. Пасля таго людзі і далі назву балоту — Святое. У міжваенны час сюды, пад дуб, прыязджалі людзі, каб ушанаваць памяць герояў, маліліся пад вялікім крыжам».

Карціна дэманстравалася сёлета ў Гродне, падчас выставы, прысвечанай 150-годдзю Паўстання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0