10.08.2007 / 20:00

У Маскве арыштаваны забойцы 20 эмігрантаў

Ад пачатку году у Расеі зарэгістраваны 31 выпадак нападаў на людзей на грунце ксэнафобіі.

Маскоўская міліцыя затрымала злачынную групоўку, якая падазраецца ў зьдзяйсьненьні 20 забойстваў на глебе расавай нянавісьці. Ад пачатку году у Расеі зарэгістраваны 31 выпадак нападаў на людзей на грунце ксэнафобіі.

Гэта амаль у два разы болей, чым за адпаведны пэрыяд 2006 году. Напады на прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасьцяў (у большасьці сваёй эмігрантаў з Цэнтральнай Азіі) часьцей за ўсё зьдзяйсьняюць скінэды і прадстаўнікі нэанацыскіх баявых арганізацыяў.

Так, напрыклад, у жніўні 2006 году некалькі студэнтаў заклалі на дным з маскоўскіх кірмашоў бомбу, у выніку чаго сьмяротныя раненьні атрымалі сямёра азіятаў. А ў траўні бягучага году 18‑летні маскоўскі студэнт прызнаўся ў забойстве трыццаць сямі іншаземцаў.

Барыс Гарэцкі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру