У суботу, 6 красавіка, па краіне чакаюцца ападкі (у асноўным мокры снег). У асобных раёнах туман. Вецер заходні з пераходам на паўночны ўмераны.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -3 .. +3°С, максімальная днём +1 .. +7°С.

У нядзелю, 7 красавіка, краіна будзе знаходзіцца ў асноўным у полі павышанага атмасфернага ціску. У асобных раёнах кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 0 .. -6°С, па паўночна-заходняй палове краіны пры праясненнях да -7 .. -12°С, максімальная днём +1 .. +6°С.

У панядзелак, 8 красавіка, Беларусь апынецца на паўднёвай перыферыі паўночнаатлантычнага цыклону з цэнтрам над Ленінградскай вобласцю Расіі. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -2 .. -8°С, пры праясненнях да -10 .. -13°С, максімальная днём 0 .. +6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?