Пра злачынства, учыненае ў касцёле Найсвяцейшага Збаўцы, стала вядома 1 красавіка.

Паводле слоў начальніка аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Гродна Віталя Асоцкага, мужчына пад выглядам святара прайшоў на тэрыторыю касцёла, заявіў ахове, што хоча правесці службу. Манашка адвяла яго ў будынак, каб пераапрануцца. На другім паверсе касцёла злачынца скраў са стала 6 тыс. даляраў ЗША, 1.200 польскіх злотых і 8 млн. рублёў і сышоў.

Затрымалі падазраванага на чыгуначным вакзале ў Мінску. Разам з сужыцелькай ён ехаў у Маскву.

Як высветлілася, раней мужчына дзевяць разоў прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за крадзяжы з культавых устаноў. Умоўна-датэрмінова ён вызваліўся 20 сакавіка гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?