Жыхарка Хойнікаў 1939 года нараджэння звярнулася ў міліцыю і заявіла, што на вуліцы яе спынілі некалькі жанчын, якія гвалтам укралі ў яе кашалёк з буйной сумай грошай.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, падчас пошукавых мерапрыемстваў на адной з вуліц Хойнікаў былі затрыманыя трое жанчын, падобных па прыкметах з падазронымі. Усе трое — жыхаркі Гомеля 1972, 1988 і 1992 гадоў нараджэння. Падчас першапачатковага апытання яны назвалі выдуманыя прозвішчы і адрасы пражывання. Аднак пры аглядзе асабістых рэчаў у адной з гамяльчанак была знойдзена ўкрадзеная сума грошай. Затым было ўстаноўлена, што

заяўніца з’яўляецца свякроўю для адной з затрыманых і бабуляй для другой.

Як высветлілася падчас разбору, нявестка пацярпелай, ведаючы, што тая мае пры сабе буйную суму грошай, прапанавала сваёй дачцэ і яе сяброўцы абрабаваць, і тыя пагадзіліся.

Вывучыўшы маршрут, па якім пацярпелая штодня вяртаецца з працы, рабаўніцы выбралі найбольш ціхае і дрэнна асветленае месца. Дачакаўшыся з’яўленні сваячкі, напалі на яе.

Аднак распарадзіцца выкрадзеным гамяльчанкі не паспелі. У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?