Чарговы суботнік улады Віцебскага раёна праводзяць для таго, каб купіць новы аўтамабіль для РАУС.

Пра гэта паведамляецца ў распараджэнні райвыканкама ад 2 красавіка, якое было распаўсюджанае сярод кіраўнікоў арганізацый раёна. Дакумент быў апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Суботнік запланаваны на 13 красавіка.

«Атрыманыя грашовыя сродкі маюць мэтавае прызначэнне і накіроўваюцца на набыццё легкавога аўтамабіля для аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, упарадкаванне раёна, забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва раёна і іншыя мэты, якія вызначаныя пастановамі райвыканкама», —
паведамляецца ў распараджэнні ўлад.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0