У Кіеве, у межах агульнаўкраінскай акцыі пратэсту «Уставай, Украіна!» сёння праходзіць мітынг апазіцыі.
Каля помніка Тарасу Шаўчэнку сабраліся, як паведамляюць арганізатары, каля 20 тысяч чалавек.
Людзі трымаюць у руках нацыянальныя і партыйныя сцягі, плакаты з надпісамі «Юлі — волю», «Банду — гэць!».
У акцыі бяруць удзел лідары трох апазіцыйных фракцый — Арсеній Яцанюк, Віталь Клічко, Алег Цягнібок, народныя дэпутаты, дэпутаты мясцовых саветаў.