07.04.2013 / 16:03

У Віцебску адкрылі помнік патрыярху Маскоўскаму Алексію ІІ 13

Ва ўрачыстым адкрыцці і ў асвячэнні ўзялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў, мецэнаты, аўтары помніка, святары, грамадскасць.

Манумент вышынёй каля 5 м выкананы з бронзы. Аўтарамі праекта з'яўляюцца скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, прафесар архітэктуры Ігар Марозаў і дызайнер па каменю Ігар Воюш. Помнік размешчаны ля Свята-Успенскага кафедральнага сабора Віцебска.

Чытайце таксама:

Помнік расійскаму цару ў аграгарадку Крайск – фотафакт

0
голас з цемры / Адказаць
07.04.2013 / 16:06
І гэта толькі пачатак крыжовага паходу РПЦ. Цяпер па ўсёх рэспубліцы такіх "помнікаў" налепяць.
0
Я / Адказаць
07.04.2013 / 16:10
Хочацца спадзявацца, што бюджэтныя сродкі на гэты помнік не выдзяляліся, а толькі грошы Расейскай праваслаўнай царквы.
0
ОТ ДУШИ / Адказаць
07.04.2013 / 16:52
http://catacomb.org.ua/modules.php?name=Pages&go=page&pid=1510 Што за дзіва? Свае ўсе! І ставяць помнічкі сваім! Які поп -- такі й прыход! Хай сабе яму кланяюцца тыя, хто моліцца на цара Мікалая ІІ...
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру