«Сонечны» каля Курапатаў засяляецца паволі.

«Сонечны» каля Курапатаў засяляецца паволі.

«Мар'яліва Кантры Клаб» будуецца па арыгінальным літоўскім праекце.

«Мар'яліва Кантры Клаб» будуецца па арыгінальным літоўскім праекце.

Таўнхаус пад Заслаўем так не знайшоў жыхароў.

Таўнхаус пад Заслаўем так не знайшоў жыхароў.

«Талісман» на ўскрайку Бараўлянаў — праект прасцецкі, але месца добрае.

«Талісман» на ўскрайку Бараўлянаў — праект прасцецкі, але месца добрае.

«Дабрадзеева» - гэта на ўездзе ў Тарасава.

«Дабрадзеева» - гэта на ўездзе ў Тарасава.

Дыскусію наконт таго, дзе жыць камфортней — у кватэры ці ў прыватным доме, можна працягваць бясконца. У многіх краінах свету для тых, хто дагэтуль не можа вызначыцца, існуе і прамежкавы варыянт — таўнхаус.

Гэта двух- ці трохпавярховы дом, які складаецца з некалькіх шматузроўневых кватэр з ізаляваным уваходам і агульнымі бакавымі сценамі. Да жылля прыкладаецца і маленькі кавалак зямлі.

Пад Мінскам будаўніцтва першых таўнхаусаў пачалося з дзясятак гадоў таму, аднак ніводнага цалкам завершанага праекта дагэтуль няма. «Наша Ніва» адсачыла, якія прапановы ёсць на рынку цяпер.

«Сонечны» — ад $160 тысяч

Гэты пасёлак знаходзіцца на поўначы сталіцы, зусім побач з Курапатамі, але тэрытарыяльна належыць да Мінскага раёна.

«Сонечны» пачалі будаваць у далёкім 2003. Канца-краю не відаць нават на гарызонце. Першая лінія таўнхаусаў ужо зда-дзеная і нават часткова заселеная. Астатнія гаспадары марна чакаюць сваіх дамоў. Побач з таўнхаусамі тым часам будуюцца і шматкватэрныя дамы.

Забудоўшчык — група кампаній «Арэса-Сэрвіс» будаўнічага мільянера Сяргея Карэнькі — не спяшаецца і корміць кліентаў абяцанкамі. Квадратны метр таўнхауса каштуе $700—800. Аднак забудоўшчык не цураецца браць грошы за падвал па тым жа цэнніку. У выніку набягае $160 тысяч за двухузроўневы (+падвал) таўнхаус плошчай 223 м2 ці $205 тысяч за трохузроўневы, плошчай 290 м2. Жыллё абяцаюць здаць пад канец года, аднак тэрміны выглядаюць сумнеўнымі.

«Сонечны» праектаваўся як аўтаномны пасёлак, аднак сваёй інфраструктурай ён можа пахваліцца толькі на паперы.
Садок, школа, медцэнтр, крамы, аптэкі і рэстараны ды іншыя перавагі гарадскога жыцця, можа, і з’явяцца, але няхутка. Пакуль жа існуюць гандлёва-забаўляльны цэнтр «Экспабел» з гіпермаркетам «Бігз» пад бокам. Да яго 500 м, калі ісці напрасткі па полі, альбо 2 км, калі ехаць на машыне.

Забудоўшчык называе адной з пераваг «Сонечнага» выдатную экалогію, але не трэба забывацца пра блізкасць з кальцавой дарогай і невялікі хімічны завод, адкрыты нядаўна ў суседнім Дроздаве.

«Дабрадзеева» — ад $152 тысяч

Пасёлак Тарасава з некалькімі лініямі таўнхаусаў адносіцца да Ждановіцкага сельсавета. Гэта заходні выезд з Мінска і літаральна 1 км ад кальцавой дарогі.

Тут справы рухаюцца нашмат хутчэй, прынамсі, многія дамы заселеныя. І хоць жыльцы наракаюць на брак — напрыклад, электраправодка ў таўнхаусах не вытрымлівае высокага напружання, пасёлак паўнавартасна функцыянуе.

Дамы складаюцца з трох двухузроўневых таўнхаусаў са свабоднай планіроўкай плошчай ад 145м2 да 210 м2. Квадратны метр у іх каштуе $1050—1200.

«Мар’яліва Кантры Клаб» — $182 тысячы

Свае таўнхаусы запланаваныя і ў элітным пасёлку газавікоў Мар’яліва, што за дзясятак кіламетраў ад Мінска ў лагойскім кірунку.
Тут на вуліцы Ясеневай будуецца восем таўнхаусаў. Пакуль што дарабляецца першы з іх і закладаецца падмурак другога.

Разынка праекта — невялікая плошча двухузроўневага таўнхаўса, усяго 140 м2. Затое квадратны метр каштуе дорага, $1300.

Архітэктурны праект падрыхтаваны літоўцамі, і выгляд сапраўды вылучае «Мар’яліва Кантры Клаб» сярод канкурэнтаў.

«Талісман» — ад $212 тысяч

Не самы раскручаны праект узводзіцца на ўскрайку Бараўлянаў — 4 км ад Мінска. Аднак рухаецца будоўля значна лепш, чым у канкурэнтаў.

Праўда, гэтыя трохузроўневыя таўнхаусы складана назваць архітэктурна арыгінальнымі. Квадратны метр тут каштуе $900. Можна выбраць з двух відаў таўнхаусаў — па 235 м2 і 273 м2. Улетку мусіць быць здадзены другі комплекс дамоў.

Замарожанае будаўніцтва

Яшчэ адзін катэджны пасёлак з таўнхаусамі будаваўся пад Заслаўем. Ягоная будаўнічая гатоўнасць некалькі гадоў таму складала каля 80%, аднак праект так і не быў скончаны. Забудоўшчык, кампанія «Мінсквадбуд», спрабавала прадаць яго хоць каму. Прапаноўвалася нават перабудаваць жылыя дамы пад турыстычную базу ці інтэрнаты, ды ўсё марна.

Плюсы і мінусы таўнхаусаў

+ Экалагічнасць у параўнанні з горадам

+ Танней за будаўніцтва катэджа

+ Наяўнасць лапіка ўласнай зямлі

+ Наяўнасць гаража

+ Высокі сацыяльны статус суседзяў

- Неразвітая інфраструктура

- Маленькі ўчастак зямлі

- Дарагое тэхабслугоўванне

- «Залежнасць» ад суседзяў

- Нізкая гукаізаляцыя праз існаванне супольных сцен

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?