гарлапаняць, сікаюцца, не слухаюцца і хлусяць. Суседскія яшчэ і пілікаюць на скрыпцы.

Дзяўчаты ўсе аднолькавыя, таму што ім падабаецца нехта іншы. Заўсёды. Ты добры хлопец, мне з табой вельмі цікава, давай застанемся сябрамі…

Калегі ўсе аднолькавыя: хіхікаюць за спінай, інтрыгуюць, мараць заняць маё месца.

Начальства паўсюль аднолькавае. Патрабуе шмат і ўсюды плаціць мала.

Улада ўсюды аднолькавая: шчыра верыць, што яе любяць.

Апазіцыя ўсюды аднолькавая: сур’ёзна лічыць, што можа выратаваць краіну.

Рэлігія ўсюды аднолькавая. Верыш, не верыш — у панядзелак на працу.

Дактары ўсюды аднолькавыя: усе іх хворыя паміраюць. Дактары, дарэчы, таксама паміраюць, нават зубныя.

Піва ўсюды аднолькавае: у любой прыбіральні знойдуцца доказы.

Хочаце разнастаіць сваё існаванне?

Войска.

Авіяцыя.

Флот.

Пагранічны спецназ.

Тэрытарыяльная абарона.

Зрабіце жыццё насычаным, выпуклым, поўным здаровага сэнсу і энергіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?