Мяне запрасілі ў КДБ на размову. Я адмовіўся - яны прышлі ўтраіх, нахамілі мне і маці й позву ўсё ж ткі ўручылі. Размову з мною вядзе Носаў Уладзімер Анатольевіч, маёр КДБ, у якога заўсёды чамусьці трасуцца рукі. Падчас размовы мае дурацкую звычку пріщуріваться, з-за чаго складаецца ўражанне, што гэтак па-калгаснаму сьцябецца.

Размовы адбываюцца на Камсамольскай 28, Бюро Прапускоў КДБ.

Як выявілася маёр Носаў звыш не кампетэнтны кдбэшнік. Не захацеў даваць свой службовы нумар тэлефона падчас уручэньня, хаця ён быў надрукаваны ў позве; хадзіў некуды кансультаваўся, ці маю я права забраць сваю позву па канцы размовы, прычым не проста забраць, а каб там адзначылі колькі часу я там прабавіў. На мой аргумэнт, што забраць позву я вядома ж магу, яна ж мая, Носаў адказаў, што яна не мая і сышоў хвілін на 15 кансультавацца.

На пытаньне, чаму мяне выклікалі, ён адказаў, каб я даў тлумачэньні свайму знаходжаньню ў Летуве.

Далей: як даведаўся пра ЭГУ?як паступіў? хто дэкан? хто кіруе праграммай?дзе жывем? з кім жыву? ці чуў я ад выкладчыкаў ЭГУ антыбеларускія выказваньні й заклікі да зьвяржэння канстытуцыйнага строю ў Беларусі? якатрымліваю стыпендыю? былі не вельмі мне зразумелыя пытаньні:

ці прасілі Вас правозіць носьбіты інфармацыі (дыскеты, дыскі) праз мяжу? Ці былі ўчынены супраць мяне кампрдзеяньні? Ці размаўлялі з мною грамадзяне Летувы пра нашае жыцьцё ў Летуве? каго з студэнтаў затрымлівала паліцыя?

Што такое кампрдзеяньні (кампраметуючыя дзеяньні) я не ведаю. Ці лічыць размову з прадавачкай у краме пра вучобу - адказам на перадпапярэдняе пытанне? вядома ж я вазіў дыскі праз мяжу.

Выпісаў Носаў Уладзімер Анатольевіч мне другую позву на панядзелак. Сказаў каб падумаў два дні і ўсё ж ткі пагадзіўся на "канструктыўны дыялёг", ад якога я адмаўляюся.

Позва - гэта звычайны тэкст надрукаваны на аркушы паперы А4, унізе якога ты распісваесся. Яна рвецца на дзьве часткі і сама позва мае застацца ў цябе(верхняя частка), а "корешок повесткі" застацца ў кдбэшніка(ніжняя частка), як пазьверджаньне таго, што ты яе атрымаў. Ў нашай сытуацыі з Носавым сталася наадварот. Сабе ён пакінуў на мяне выпісаную позву(в.ч), а мне аддаў якраз гэты корешок(н.ч.).

Ігого: няўжо я пайду туды ў панядзелак? не...

Што рабіць, калі вас выклікаюць у КДБ. Парады ПЦ «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?