08.04.2013 / 13:29

Жыхарка Маладзечна здала ў міліцыю парабелум 1908 года 7

65-гадовая жыхарка Маладзечна добраахвотна здала ў міліцыю пісталет сістэмы Борхардт-Люгер (парабелум) 1908 года выпуску калібру 9 мм, пяць патронаў да яго, 150 патронаў калібру 5,6 мм і 13 патронаў калібру 9 мм.

Зброю і боепрыпасы жанчына знайшла ў гаражы, які належаў памерламу 28 верасня 2012 года мужу. Згодна з заключэннем экспертаў, зброя прыдатная для стральбы, патроны прыдатныя для выкарыстання па мэтавым прызначэнні і з’яўляюцца боепрыпасамі.

0
Ed / Адказаць
08.04.2013 / 14:49
Цікавы лёс будзе у гэтага парабэлума, адна справа калі здадуць у музэй, іншая калі за немалыя грошы камусці ў калекцыю.
0
Бенедзікт / Адказаць
08.04.2013 / 18:30
Той выпадак, калі можна сьмела сказаць - дурная баба.
0
Javar / Адказаць
08.04.2013 / 18:48
Daluchajusia da kamenta Бенедзiкта.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру