08.04.2013 / 13:59

Мінпрыроды заклікала беларусаў не збіраць у лясах першацветы 2

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікала беларусаў не збіраць у лясах першацветы.

Як паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Ксенія Панцялей, у Беларусі колькасць раслін, што рана зацвітаюць, няўхільна скарачаецца. Для многіх відаў прычына гэтага — масавы збор, пры якім адбываецца пашкоджанне каранёвай сістэмы раслін.

Дарэчы, збор гэтых раслін забаронены па законе і караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 2 млн. да 5 млн. рублёў).

0
Павел / Адказаць
08.04.2013 / 15:52
как продавали на трассе, так и будут продавать. цветы, конечно, красивые, но природу беречь надо, мать нашу.
0
віКніК / Адказаць
08.04.2013 / 20:07
хай бы лепш паглядзелі на горы смецця. на пал травы. ды ўвялі за гэта строгія санкцыі ды.наогул. распачалі б зкалагічную праграму выхавання насельніцтва
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру