08.04.2013 / 14:33

«Фемен» перад Пуціным — відэа 6

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што яму было вядома аб планаванай на кірмашы ў Гановеры акцыі прадстаўніц групы «Фэмен» і яна яму спадабалася. А што яны скандавалі, ён, маўляў, не разабраў.

Актывісткі руху Femen раздзеліся ў прысутнасці Пуціна і канцлеркі Германіі Ангелы Меркель на Гановерскай выставе, калі тыя аглядалі стэнд Volkswagen.

Актывісткі выкрыквалі нецэнзурныя лозунгі на англійскай мове. Іх затрымала ахова. Нецэнзурнымі надпісамі былі распісаны і іхныя целы.

На апублікаваных здымках відаць, што і Меркель, і Пуцін заўважылі акцыю. Меркель была выразна шакаваная, Пуцін успрыняў перформанс з гумарам.

0
т д / Адказаць
08.04.2013 / 15:21
Да уж, так как о Тэтчер о нём не скажут и не напишут..... Это "особое" уважение не только к Путину, а и к России.
0
Алесь з-пад Менску / Адказаць
08.04.2013 / 15:41
Ага, ведаў загадзя, ага, не разабраў словы. Ну-ну)
0
Алесь з-пад Менску / Адказаць
08.04.2013 / 15:42
Ага, ведаў загадзя, ага, не разабраў словы. Ну-ну)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру