Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Брэсце і яго ваколіцах упершыню за шмат гадоў назіраюцца масавыя чароды пералётных птушак,
паведаміў намеснік старшыні камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Шылінчук.

Сотні буслоў і жураўлёў, дзясяткі драпежных птушак, а таксама шпакі, чаплі, качкі, кулікі, іншыя вадаплаўныя віды з-за анамальна халодных тэмператур не могуць трапіць у звыклыя месцы пражывання.

Гэта прымусіла іх затрымацца над Брэстчыне амаль на месяц даўжэй, чым звычайна.
Так, велізарная чарада жураўлёў (больш за 80) чакае прыходу вясновага цяпла паблізу вёскі Тамашоўка Брэсцкага раёна.

Незвычайныя з пункту гледжання спецыялістаў і месцы, у якіх збіраюцца птушкі: паблізу населеных пунктаў, на сельгасугоддзях, уздоўж дарог - чароды канцэнтруюцца там, дзе птушкам прасцей знайсці сабе ежу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?