Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Мінскага аблвыканкама Барысу Батуру прыняць меры для прадухілення падтапленняў жылых дамоў і прысядзібных участкаў талымі водамі.
Такое даручэнне Лукашэнка даў 8 красавіка, заслухаўшы даклады кіраўніка абласной адміністрацыі пра тое, што чакаюцца падтапленні ў Барысаўскім, Маладзечанскім, Пухавіцкім і Стаўбцоўскім раёнах, паведамляе
«Нейкіх надзвычайных сітуацый не прагназуецца, у тым ліку дзякуючы своечасова праведзеным работам па абуладкаванні супрацьпаводкавых збудаванняў», — падкрэсліў старшыня Мінаблвыканкама.
Што да пытання аб правядзенні пасяўной кампаніі, Батура запэўніў Лукашэнку, што Мінская вобласць гатова выканаць усе неабходныя мерапрыемствы ў сціслыя тэрміны, і «пры першай магчымасці ў рэгіёне пачнуцца палявыя работы».
Лукашэнку было паведамлена пра рэалізацыю шэрагу інвестыцыйных праектаў, у тым ліку пра рэканструкцыю аўтадарогі Мінск — Слуцк — Мікашэвічы. Апошні праект Лукашэнка падтрымаў. Як гаворыцца ў паведамленні
«Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на пытанні навядзення парадку ў населеных пунктах. Ён запатрабаваў, каб гэтым працэсам былі ахопленыя не толькі буйныя гарады і раённыя цэнтры, але і невялікія вёскі», — паведамляе